Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Над намі лётаюць самалёты

Над намі лётаюць самалёты.
А мары ціха крадуць рэальнасьць.
Зьбегчы і зькнуць. Забіць на сталасьць.
Крануць паветра шчасьлівым ротам.

Над намі лётаюць самалёты.
Зрываюць башню, як тэрарысты.
І я хачу маляваць на плоце
Пра “people=shіt” і адсутнасьць выйсьця.

…Над намі лётаюць самалёты.
Начное неба дражняць агнямі.
А дзесьці там, за нябачным дротам,
Зулусы мараць пра Фудзіяму.

Над імі лётаюць самалёты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)
Loading...

Верш Над намі лётаюць самалёты - Юлія Вяршыла