Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзеці-бежанцы

Жоўтыя сланечнікі смяюцца.
Бегаю па лужах басанож.
Дзеці, што не могуць усміхнуцца.
Дзеці без усмешкі – ну, і што ж?

Мне б рукой да зорак дакрануцца,
крылы белыя і новыя набыць,
знакамітаю пісьменніцай прачнуцца.
Ім – хаця б да раніцы дажыць.

Цемры не баяцца – жоўтай ночы:
зноў у падвалах-склепах ім сядзець.
Неба ўсё палае, шкло грукоча,
і снарады за снарадам рве…

Пра каханне і пра шчасце мараць
людзі – кветкі родныя зямлі.
Так і дзеці-бежанцы чакаюць
шчырай ласкі, сэрца дабрыні.

Цягнуцца сланечнікі да сонца.
Усім патрэбна сонца цеплыня.
Толькі бежанцы пытаюцца бясконца:
ці супыніцца калі-небудзь вайна?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Дзеці-бежанцы - Вольга Бялова