Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Веснавое

Веснавое…
***********************
Усмешка на твары,
Мімозы галінка.
Ты крочыш у мары
Вясною, дзяўчынка.

І сонейкам лашчыць
Цябе сакавік.
Наперадзе шчасце –
Адно на дваіх!

…З пакецікам з крамы
Бабуля спяшае…
Калісьці таксама
Была маладая.

І лашчыла сонейка
Вочы яе.
Цяпер гэтай ласкі
Ёй так не стае…

А ты зазірні
Ёй з лагодай у вочы,
Спаві яе дні
Ў каляровы вяночак.

І птушачкі ўмомант
Наўкол заспяваюць.
Ад добрага слова
Душа ажывае…
24.02 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Веснавое - Лёля Багдановіч