Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Шэрае неба

У самыя светлыя, чыстыя дні
Мне шчырасці гэтай не трэба.
Адхіну я, сонца, твае прамяні,
Знайду сваё шэрае неба.

У момант святочны, яскравы, святы,
Калі наўкол пляскі ды гульні,
Мне хочацца бегчы падалей куды
Шукаць свае шэрыя будні.

Сярод мільёнаў цікавых жанчын
Свой выбар пастаўлю на фішку.
І чым застануся праз іх я адзін –
Знайду сваю шэрую мышку.

Жыццё маё шэрым здавацца б магло,
Але ў ім мноства адценняў.
Я фарбай ярчэйшай разбаўлю яго,
А фон – толькі шэрыя цені.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шэрае неба - Дзяніс Шпіронак