Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цяпло

Калі змяшаюцца гады,
Калі наступіць цішыня,
Я буду помніць, што ёсць ты,
Ты будзеш помніць, што ёсць я.

Калі Зямля абрыне нас,
Калі запаліць нехта кнот,
Я буду ведаць гэты час,
Я не забуду гэты год!

Калі свой трэмар землятрус
Захоча здзейсніць пакрысе.
Калі забудзе беларус,
Што ён каму, куды нясе.

Калі сатруцца ў дробны пыл
Ўсе векавыя межы зла –
Адзін – пазнае, кім ён быў,
Другі – зазнае, кім быў я.

Калі сівілы знойдуць шлях,
І кожны будзе за сябе.
Калі груган свой скрыдлаў ўзмах
Вайной нябачнай панясе.

Калі спірыт зажме касмыль –
І загарыць паўсюль пажар!
Я не паверу ў гэту быль,
Бо я знайду святла цвінтар.

Я раздзялю святло ў рады
Зіхоткім полымем цяпла.
Я буду помніць, што ёсць ты,
Ты будзеш помніць, што ёсць я.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цяпло - Андрэй Козел