Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ рана, хлопцы, атрасаць

Яшчэ рана, хлопцы, атрасаць
На паперу горкія ўспаміны…
Халадзее чорная раса
На нямецкіх мінах.

Слых ад кананады агрубеў,
Сонца задыхаецца ад дыму.
Калі возьмем гэты мы рубеж, –
Маткі нас абдымуць.

А калі надзеліць куляй лёс, –
Смерць сустрэнем чэсна, як мужчыны.
Вецер знойдзе нашы вочы паміж рос
I закрые шчыльна.

Змоўкне бой.
Нас знойдуць пад вярбой,
Асцярожна на руках падымуць,
Мёртвых данясуць да вёскі той,
Да якое не дайшлі мы.

Сабяруцца людзі, дрэвы, хаты,
Стануць у жалобе ля труны:
“Слава вам, адважныя салдаты
Самай страшнай і святой вайны!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яшчэ рана, хлопцы, атрасаць - Пiмен Панчанка