Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё ў тваіх руках

Даўным-даўно ў мястэчку старадаўнім
У коле вучняў Майстра мудры жыў.
Найлепшы вучань быў і найцікаўным,
Яшчэ й паразважаць пра ўсё любіў.

“Ці ёсціка пытанне, на якое
Не змог бы наш Настаўнік даць адказ?”
Пайшоў на луг. А там – нібы на тое –
На кветках матылі былі якраз.

Схапіў ён у руку сваю якогась,
І ў жмені асцярожненька схаваў.
І Майстра, не чакаўшага такога,
Хітруючы, з усмешкай запытаў:

“Прабач мяне, Настаўнік, мо я ўпёрты,
Але скажы мне, што ў руках маіх:
Які матыль – жывы тут альбо мёртвы?”
Й замёр, ператварыўшыся у слых.

І, Майстра свайго ловячы на слове,
Ўжо нават матыля хацеў сціскаць.
Вучыцель жа, не гледзячы, прамовіў:
“О, хлопчык мой! Усё ў тваіх руках!”

28.12.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Усё ў тваіх руках - Таццяна Дзям'янава