Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыдзі, здымі адзіноты аброць!

Любушцы
Прыдзі, здымі адзіноты аброць!
Ніяк я не знайду сяброўства з горам.
Цябе я ў снах заву і жду, прыходзь!
Хоць на хвілінку, сядзем, пагаворым.
Я не паспеў табе так шмат сказаць.
А часам быў нібы асот калючы.
Прабач мяне, прабач!
Прыдзі, прысядзь,
Сагрэй усмешкай ты мяне гаючай!
13.04.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прыдзі, здымі адзіноты аброць! - Вацлаў Хадасевіч