Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што, зламаўся?

Што, зламаўся?… –
Спусташэнне?
Прорву роспачы пякучай,
Страту мовы й слёз зняменне
Ахіні рукой гаючай;
Бездань цемені марознай,
Бездыхання зеўру
Сцежкай
Адвядзі непераможнай
З глыбіні вачэй усмешкай;
На сусветаў скрыжаванні,
Слоў
Бясконцых грамадою
Прамаўляй,
Крычы ў маўчанні
Прастатой нябёс святою.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Што, зламаўся? - Яўген Бартніцкі