Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Радкі

Яны прыходзяць са слязамі
Альбо са смехам сярод слёз.
Не верце, што радкі вазамі
Вывозіць з ночы творца-бос.
У час тварэння ён падлетак,
І ад збалелае душы
Сто раз ён стопча свой палетак,
Гукне сабе: “Лепш не пішы!”
І – вернецца сляпым прарокам,
Каб углядацца ў сэрцы зноў,
Бо ён падключаны да току
І родных душ… І родных слоў

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Радкі - Раман Тармола-Мірскі