Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Апошнія провады



Станислав Шастак
Я ведаў, мама, ты мяне чакала
Я чуў твой голас з родных мне грудзей.
Тым голасам нам песні ты спявала
І ім жа ўшчувала не радзей.

Той голас выпраўляў мяне ў дарогу,
У люты вецер ахінаў цяплом
І ўзносіў модлы па вячэры пану Богу,
Каб быў шчаслівы я і ўвесь мой дом.

Віхор развеяў родных мейсц карціны
Пасерабрыў і косы і груды
Апошнім часам мрою ўспаміны
Якой прыгожай ты была тады?

Ў той летні дзень, калі апошні золакі
Прамень на захад мне дарогу разаслаў
Накінуў на аблокі лук вяселакі
Абвіты у маністы росных траў.

І чаму ж не спыніў я машыну?
Чаму мне не шапнуў небакрай,
Што цябе назаўседы пакіну,
Ў раз апошні прамоўлю:”Бывай!”

Што цябе ў раз апошні цалую,
Абдымаю ў апошні разок!
І што болей ня ўбачу жывую
З родных вуснаў ня ўчую:”Сынок!”

Ажывае сталёвая просінь
Неба роднага нібы ў сне…
За акном звоніць золатам восень
Кліча зноў да матулі мяне.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апошнія провады - Станіслаў Высоцкі