Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чамадан

Прыехаў да бацькоў з дачкой,
З аднагадоваю Святланай,
Зайшоў праведаць свой пакой,
І стала сумна нечакана:
Глядзеў з закутка чамадан,
Гладзеў з дакорам нешчаслівым,
Казаў, здавалася: “Іван!
Чаму мяне ты тут пакінуў?
З табой нямала мы прайшлі,
Былі ля мора і на моры,
І на Амуры мы былі,
І паднімаліся на горы.
І безадмоўна я насіў
Твае няхітрыя пажыткі,
Не раз падушкаю служыў,
Бярог і хлеб, і соль, і ніткі.
Забыў ты пра сябра ты, Іван…”
І тут дачушчын плач пачуўся,
І мне здалося – чамадан
Шапнуў: “Прабач, брат!” –
І ўсміхнуўся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чамадан - Янусь Малец