Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я прыехаў дадому

Я прыехаў дадому,
Каб прайсці па зямлі.
Дзе нядаўна зусім нарадзіўся.
Адчыніла мне дзверы,
І з усмешкай глядзіць
Пастарэлая, маці-царыца.

Абдымаю яе, і сляза на абрус.
Пажаўцелы, абшыты бусламі.
Разумею цяпер – людзі, я Беларус!
І за гэта я дзякую маме.

11.03.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я прыехаў дадому - Андрэй Шайтар