Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошні лісток

На галінцы вісіць
Пажаўцелы лісток,
Сірацінка дрыжыць
І ад вільгацці змок.

Ён не хоча ляцець
у апошні палёт.
“Ах, каб хто мог сагрэць!”-
Шле пранізлы зварот

Шэрым хмарам нябёс
І халодным вятрам,
Праз адчаянне слёз
Прама ў восені храм.

Ён бы стаў зімаваць,
А галінцы сваёй
Не мяшаў засынаць,
Сам драмаў бы на ёй.

Як абудзіць вясну
Усіх птушак прывет,
Ён прачнуўся б ад сну,
Стрэнуў сонечны свет…

На галінцы вісіць
Пажаўцелы лісток,
Сірацінка дрыжыць
І ад вільгацці змок.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апошні лісток - Ірына Касянкова