Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Скончылася лета

Дзень ціхі, дзень дрымотны, як вада.
Смуглява-залацісты. Цёплы промень
Забавіўся на твары. Так пчала
Апошні раз цалуе памяць кветак.
Скупой журботай дыхае зямля.
Лісток альховы, скурчаны лісток
Спіць у абдымку з мёртваю казюркай
I сонны бляск, і пробліск павуціння,
Вы здагадаліся: то скончылася лета.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Скончылася лета - Міхась Стральцоў
 »