Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Адцвілі ў полі кветкі

Адцвілі ў полі кветкі,
Зжалі жыта камбайны,
Сталі голымі палеткі,
І прыйшлі к нам халады…
У небе шэрым бродзяць хмары,
Нібы ў моры караблі,
І на збляклыя абшары,
Пазіраюць з вышыні..
Вецер рвецца па прасторы,
Гоніць хмары чарадой,
Нібы сівыя вароны,
Яны лётаюць гурбой…
Дожлж ліецца ў полі дробна,
З неба ніткамі бяжыць,
І спявае штось жалобна,
Гукам кропелек дрыжыць…
І крычаць у небе птушкі,
Сумна кружаць ўвышыні,
Паглядаюць на макушкі
Голых дрэваў у цішыні…
Зямля ўкутана туманам,
На світанку кожны дзень,
Нібы дыхае жывая
У марозны ясны дзень…
І лятаюць павуцінкі
Над азяблаю зямлёй,
Апранулася ў хусцінку
Яна жоўтаю травой…
Восень крочыць нетаропка
Па палетках да зімы,
На сустрэчу апранула
Рабін гронкі-каралі…

17.10.2017

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адцвілі ў полі кветкі - Марына Ількевіч