Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На нашым полі

На нашым полі,
Полі калгасным,
Дзянькі праходзяць
Весела, ясна.

Дружна працуем
Мы грамадою,
Знацца – не знаем
З горам, з бядою.

Пры нашым ладзе,
Пры калектыўным,
Рукам падмогай
Служаць машыны.

Болей не знаем
Сох на загонах, –
Трактар нам цягне
Плугі, бароны.

Сонейка ўзыдзе,
Сонейка зайдзе,
Сеем і полем
Шчыра, папраўдзе.

Сеем, збіраем
Спелае збожжа,
Сабе, краіне
Багацце множым.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На нашым полі - Янка Купала