Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Ноч скарыла гукі мрояў

Ноч скарыла гукі мрояў,
пакарыла сенажаць.
не бачна жаночых у полі строяў
ноч прыйшла малят пужаць.

Там дзе хітае вецер дрэвы,
яна гуляе страшны пір.
бор гудзе, спявае спевы,
страх запоўнівае шыр.

Поўня ў небе ярка зяе,
нібы сонца ў ясны дзень.
ваўкалак яе шукае,
абганяючы свой цень.

Зверы ў норы паўцякалі,
баючыся ўладара свайго.
ваўкалак на паляванне выступае,
кроў пральецца ў ног яго.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ноч скарыла гукі мрояў - Ігар Гайкевіч