Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Едуць маладыя

Сонца высіць над вёскай,
Як вясельны каравай.
– Едуць, едуць! – пагалоска
Паляцела з краю ў край.

Песьняй даўняй сьвет абуджан –
Пастараліся сваты.
Па дарозе, нібы ў бубен,
Б’юць зацята капыты.

Чорнай хмаркай – коней грывы,
Вэлюм – птушкай трапяткой.
Тройка коціцца імкліва
Заінелым бальшаком.

Ім дваім ня страшна сьцюжа.
Ім бы так ня дзень – гады.
Маладая рдзее ружай,
Ясны месяц – малады.

Вы мяне прабачце, людзі,
Ды ў вазок бы сеў і сам…
Каб аж сэрца рвала грудзі.
Каб аж полаз – напалам!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Едуць маладыя - Сяргей Законнікаў