Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бярозы плачуць

Бярозы плачуць…
Што ж, паплачце
У хмурны, сумны гэты дзень.
Над Беларуссю – цень няшчасця,
Трывожны і нябачны цень.

Вясна наступіць…
I пралескі
Праб’юцца радасна ў снягах.
Над сакавіцкім пералескам
Успыхне сонца цёплы сцяг.

А сёння хмурна…
Па дарозе
Ідзе самотны чалавек
I прыпыняецца ў знямозе –
Ён слёзы змахвае з павек.

Балюча сэрцу…
На Айчыне
Пад зоркай чорнай страшна жыць…
Мінулагодняя каліна
Крывінкай донарскай гарыць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бярозы плачуць - Янусь Малец