Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы вернемся

Клубамі чорнымі дым віўся,
ўгрызаўся ў вочы і ў раллю.
Мы адступалі, падпаліўшы
свае сядзібы і зямлю.

Каб там, дзе завітае вораг
або яго заблудзіць конь, –
бурлілі рэкі і азёры,
і помсты палымнеў агонь.

I ўсюды ў полі і ў акопах
фашысцкіх гадаў і іх зрок
душыў, сляпіў гарачы попел,
магільны замятаў пясок.

Настане дзень баёў апошніх.
Мы адступілі, каб было
дзе легчы ворагу на пожнях,
паросшых сіняй гавылой.

А мы шляхі вярнуцца знойдзем,
Як вырай іх знаходзіць век,
па сонцу, што над намі ўзойдзе,
па звону беларускіх рэк.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Мы вернемся - Максiм Танк