Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сёння настане палярная ноч

Сёння настане палярная ноч
Ды праз паўгода ўздымецца сонца
Крайнасці полюсаў, холад бясконцы
Сёння настане палярная ноч

Там ля экватара лета штодня
Там не здараецца сумнай гадзіны
Гульбы, каханне, сяброўскія кпіны
Там, ля экватара, лета штодня

У снежнай пустэльні не знойдзеш мяне
Ў цемры навекі пад ёй застануся
Ў гурбах глыбокіх да скону схілюся
У снежнай пустэльні ты згубіш мяне

У жарснай пустэльні я знішчыў яе
Усё спапяліла паўдзённае пекла
Полымя поцягу, з’едлівасць здзекла
У жарснай пустэльні я страціў сябе

Але пахіснуцца ледавікі
І паплывуць па абрывах крапелі
Каб ў зёлках зноўку зязюлі звінелі
Веру, пахіснуцца ледавікі

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сёння настане палярная ноч - Алесь Губін