Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У маёй кватэры цішыня

У маёй кватэры цішыня
Спявае песні дружным хорам,
А за вакном цвяце вясна
І дрэвы прыкрываюць сорам

Здаецца, сонцам трэба зяць,
Але ў душы азяблы месяц.
Мне болей нечага чакаць,
А толькі існаваць і верыць…

Што прыдзе дзень, які растопе
Ільдзіны велічы ў душы,
Што прыдзе дзень і з ім настане
Былое свята веснавой любві…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У маёй кватэры цішыня - Андрэй Рошчын