Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кактэйль

Крыху зачэрпні дзённага святла,
Дадай, ледзь-ледзь, чароўнага заката,
і лета будучага церпкага цяпла,
І навальніцы лёгкае стаката –
Затым змяшай не ў шклянцы ты ўсё гэта,
Не ў кубку выкшталцоным, не,
Не ў шэйкеры, не на вакне, –
Ў сабе змяшай – кажу я па сакрэту.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кактэйль - Максім Фядорчанка