Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чарэшанька

(З нізкі “Дрэва”)

– Што адчуваеш, нешчаслівая
Чарэшанька мая азяблая?
– Баліць, баліць кара застыглая,
Сон ледзяны душу зацягвае.

– Аб чым шкадуеш, легкакрылая?
Цяжар – у зямлі, а неба – лёгкае.
– Ах, адарвацца стане сілы мне,
Ды каранямі я – з сяброўкамі.

– Навошта плакаць несуцешна так,
І ў чысціні – навошта каяцца?
…Ад ветру ўздрыгвае чарэшанька,
Квет белы долу асыпаецца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чарэшанька - Ангеліна Дабравольская