Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як кожны крок – нібы па крапіве

Як кожны крок – нібы па крапіве,
Спыніцца спакушае роспач болю.
Згубіўся шлях у сонечным жніве,
І невядома, хто б яго адолеў.
Тут сам сябе гатовы падмануць,
Забыцца зазірнуць вышэй за неба…
Але ў жніве ізноў цвікі цвітуць,
Дзеля сляпых, бадай, дзеля аслеплых.
Сярод жніва расце нязграбны крыж –
Ускінуў крылы дошак як галіны
І лісцем клейкім пазірае ўвыш,
І каранямі дасягае гліны.
А на галінах гэтых – дзіўны квет,
Які вось-вось паспее добрым плодам –
Адказаў не аддадзеных мане
Ды ведаў нейкай горкай асалоды…
Як кожны крок – нібы па крапіве,
Ісці далей адна любоў натхняе.
Якая сіняй птушкаю жыве
Сярод галін крыжовых яблынь Рая.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як кожны крок – нібы па крапіве - Кацярына Глухоўская