Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чапляюся за кожны ўласны дзень

Чапляюся за кожны ўласны дзень,
За міг, падараваны мне, дурніцы,
Са смагаю, нібыта авадзень,
Які не можа кроўю наталіцца.

Шукаю ў кожнай справе божы знак
І сэнс ва ўсім, што зведала-стрывала, –
І бачу, што усё ідзе не так,
І вопыт мой накоплены – няўдалы.

Няўжо жыву дарэмна? Што рабіць?
Набытае – расплата за правіны.
Хоць знаю – абы-як прадзецца ніць,
Ды нельга супыніць ні на хвіліну.

З ашмоцця абы-што старанна тку –
І сорамна, і горка, і балюча.
Сама сябе хапаю за руку –
Ды гэтым толькі больш істоту мучу.

28.12.12

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чапляюся за кожны ўласны дзень - Таццяна Дзям'янава