Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Новы дзень

Сон,
Зорак казачных фантом.
Ён
Срэбранным прайшоў дажджом.
Маіх думак патаемны шлях
Зіхаціць ў вачах.
Ноч,
Для тваіх жаданняў час.
Дзень,
Іх няяўны водгалас.
Свой сусвет табе толькі ствараць,
Ненавідзець ці кахаць!

Ззянне цемры, святла змрок.
Да іх смялей ідзі!
Адкінь сумненні!
Толькі крок, адзіны крок
Хутчэй яго зрабі!

Крылы мары расчыні
На сустрач ветру ты!
І на імгненне,
Растварыся ў чысціні
Сваёй душы!

Стук
Твайго сэрца ў цішыні.
Гук
Тваіх мар у вышыні.
Вогнішча раздуй сваіх надзей.
Будзе новы дзень!

16.10.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Новы дзень - Сяргей Бурэц