Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Новы дзень пачынаецца зноў

Новы дзень пачынаецца зноў –
Паднімаецца сонца на ўсходзе,
І пад гукі касцёльных званоў
Людзі ў Храм памаліцца заходзяць.

Кожны просіць у Бога сваё:
Хто – здароўя, хто – поспехаў дзецям…
Ва ўсіх разам – жаданне адно:
Каб спыніліся войны у свеце.

-Дай жа, Божа, нам мір і спакой,
І любоў, і лагоду народу,
Ад трывогі людзей заспакой,
Ад бяды заслані назаўсёды!

2010,май

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Новы дзень пачынаецца зноў - Пётр Шакола