Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З’явіся, новы дзень, пачаткам новым

З’явіся, новы дзень, пачаткам новым
З світальнай запаведнай чысцінёй,
З забытай песняй, з халадком сасновым
I юны свет адкрый перада мной.

Травой і лесам узышла дарога,
Травой і лесам выспела ў цішы.
Я ведаю: ні сум, ні боль душы
Не вернуць мне, не вернуць мне нічога

З таго, што некалі бяздумна змята,
Знявечана пад дымнай сінявой,
Таго, што ворагам маім узята
У прыгажосці, у любві жывой.

З вышынь гадоў з жыццёвага ўзвышэння
Цяпер гляджу ў стамлёную душу;
I забыцця – прадмовы ўваскрашэння –
Ў цябе, наш век грымотны, не прашу.

Бяру з сабой нялёгкія дарогі,
Сляды пакут, што не датлелі там,
Бяру з сабой бяссонныя трывогі,
А юны свет – я юным перадам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш З’явіся, новы дзень, пачаткам новым - Аляксей Пысін