Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З новым днём, з новым ранкам! З бессэнсоўным змаганьнем

З новым днём, з новым ранкам! З бессэнсоўным змаганьнем
За вядомую праўду ў невядомых краях.
Новы пошук усьмешкі, той прыгожай і сьветлай,
Што ў кантрасьце са сьветам новы выкліча жах.

Паўзнаёмая восень беззваротна, упарта
Вочы ў шэры фарбуе пад дажджом праліўным.
Мары ў выраі нечым колькі год як у ссылцы,
Без напрамку ідзеш ты па шляху сваім.

Ад пяшчоты да злосьці на адлегласьці думкі,
Між каханьнем і крыўдай у бясконцай вайне,
Ад паразы к паразе, моцна сьціснуўшы пальцы,
З нерухомасьцю твару й вагнём у сабе.

Паглядзеўшы, што заўтра, сонца боязна моўчкі
За аблокамі недзе рвецца ўсё на ўсход
І заплюшчыўшы вочы, з шкадаваньнем і болем,
З новай кволай надзеяй новы робіш ты крок.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш З новым днём, з новым ранкам! З бессэнсоўным змаганьнем - Аўтар невядомы