Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш На вайне

Жыццё бясцэннае заўжды,
Жыць вечна нават цешыць мроя,
Але ў юнацкiя гады
Не шкода аддаваць чужое.

Чужы боль сэрца не кране,
Яно халоднае i злое,
Бо iншыя ляжаць ў труне
З высокiм тытулам героя.

Хоць на вайне, як на вайне,
Адны там iнтарэсы маюць,
Ды куля iх заўжды мiне,
Другiх за смерцю пасылаюць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На вайне - Анатоль Балуценка