Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НЕ вайне!!!

Вампіры зноў хочуць славянскай крыві!
Мала ім году семнаццатага.
Трыццатых.
Саракавых.
Яны растапталі Майдана правы.
Кроў якога яшчэ не засохла.
На іх лапах імперскіх сьвіных!

А ім новую кроў падавай!
Прагне Пуцін – імперац ізноў
Крыважаднай Расійскай імперыі.
Высылаць у Сібір. Калыму. На Алтай…
І шныраюць па Кіеву здані ў цывільным-
Баліцкія, троцкія, берыі…

Сэрца кожнае маюць на мушцы яны.
Бо прыйшлі не гасьціць –
Забіваць украінскія вольныя мары..
Паганыя слугі цямнот, Сатаны
Украінаю хочуць ізноў валадарыць!

Што ім кроў міліёнаў?
Нішто!
Іх дзеці ў гэтай вайне не загінуць.
Іх рахункі усе за мяжою. А тут
Толькі крадуць яны.
І кладуць у магілу Айчыну.

Знайце ж, анёлы ліхія вайны –
Жырыноўскія, Пуціны, Меньдзелі-
Анёлы чорныя сьмерці,
Вашы заклікі “Забіваць!”
Цьвікамі увойдуць у вашыя сэрцы!

Мала вам шостае часткі Зямлі?!
Вам ізноў падавай на абед Беларусь, Украіну!
Захлынецеся ўласнай крывёю
На нашай ральлі!
Будзе сівер кітайскі ласкаць
Вашых жонак і вашу раўніну.

Бо хто не бароніць сваё,
А лезе нахабна ў чужое,-
Чужога ня возьме.
А страціць сваё назаўжды!
Памятайце пра гэта, імперцы з крывою душою,
Хто забыў Каліноўскага косы!
Ды Бандэры нажы!

Уздыме Ярыла наш вогненны меч!
Сеч Запарожская зноўку паўстане!
Нябесная сотня з нябёс
Сьмертаноснай для ворагаў стане!.

І кожны украінец сёньня як меч!
Загартаваны Майданам порах!
Зачапі-і галовы пакацяцца з плеч!
Крывёю сваёю захлынецца вораг!

14.03.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НЕ вайне!!! - Ніна Аксёнчык