Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я свой лёс

Я свой лёс
незавершаны
ўсё вызначала
вершамі.
Дзе яны-першыя,
тыя з якімі напоўніцу
сэрца сваё ірвала?
Мала было мне,
мала
шчасця, жыцця,
кахання.
Зараз усё забрала,
выкрала
чорным змрокам.
Сорам
не коле вока.
Але душа
нудзіцца.
Ёй бы ўсё
спраўдзіцца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я свой лёс - Таццяна Барысава