Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці варта жыць без сэрца?

Ці варта жыць без сэрца?
Ці варта без кахання жыць?
Жыццё ж ўжо не б’ецца –
Пустота толькі і свярбіць.

Згніло ўжо тое сэрца,
Далей хвароба не ідзе…
Пакінула пустое месца –
А новае знайсці мне сэрца дзе?

Раней я жыў каханай.
Квітнела пачуццё.
А кінулі – і рана
Засталася… І ўсё.

Нашто ж не пакарала
Мяне далей жыццё?
Усё лепшае забрала…
А выйсце? – Забыццё…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ці варта жыць без сэрца? - Уладзіслаў Дзеравіна