Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Ты, сэрца, спіш



З “Курантаў”*

Ты, сэрца, спіш, без памяці ляжыш,
А на то не глядзіш, што я спяваю.
Разбудзіся, душа, я малюся,
Прыйдзі, паслухай мяне, што я спяваю.

Глядзі, душа, глядзі, любімая,
А мне цяпер туга ёсць несцярпімая.
Прыйдзі, душа, прыйдзі, пакажыся,
Прыйдзі, паслухай мяне, павесялімся.

Падай, душа, падай белу руку,
Усцеш маю душу, адгарні муку.
Развесяляй, душа, маю тугу,
Не пакідай ты мяне, павесялімся.

________________________________________________________
* “Куранты” (застольныя віваты) – рукапісны сшытак вакальнай
лірыкі, які датуецца 1733 г.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты, сэрца, спіш - Аўтар невядомы