Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А сэрца да сэрца бліжэй і бліжэй

Сьцяжына бяжыць басанож да людзей.
Дзе жэўрала свечка, там поўніцца дзень
Крынічнай вадою гаючых надзей.

А сэрцу да сэрца ўсяго толькі крок.
Вясна загаворвае раны, і кроў
Бяжыць апантана па руслах зямлі
І верай натольвае песьні-палі.

А сэрца да сэрца – будзе душа.
Царыца паўднёвая ў госці прыйшла,
Зара залатая з манетай ў руцэ…
Цалуй жа мяне, мой каханы, мацней!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А сэрца да сэрца бліжэй і бліжэй - Іна Снарская