Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Залатая мяцеліца

Неяк проста не верыцца
Ў чарадзейства без слоў.
Залатая мяцеліца
Ад бяроз і дубоў.

Зноў за хмаркаю лёгкаю
Цень плыве па зямлі,
На зімоўку далёкую
Ужо ляцяць жураўлі.

Восень сеткі развесіла
Павуцінных антэн.
Мне і сумна, і весела
Ад такіх перамен.

Залатая мяцеліца,
Залаты неспакой,
Хай жа сэрца даверыцца
Прыгажосці такой!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Залатая мяцеліца - Яўгенія Мальчэўская