Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Два самотныя лісты



Два самотныя лісты
Уваскрэслі з нематы,
Нібы гэтыя лісты –
Я і Ты.

Лісце падала з галін,
Адлятаў апошні клін,
А пад ім, любоў мая,
Ты і Я…

Два самотныя лісты
Запалілі залаты
I бясконцы лістабой
Над зямлёй.

I няхай ляцяць гады,
Помняць золак малады
Два шчаслівыя лісты –
Я і Ты.

Хоць не вечная вясна
I заснежыць сівізна,
Згадак светлая бруя –
Ты і Я.

Два самотныя лісты
Уваскрэслі з нематы,
Нібы гэтыя лісты –
Я і Ты…





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Два самотныя лісты - Уладзімір Мазго