Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ноч. Цемень

Хоць вочы выкалі.
Аспрэчваю тэму:
Кахаць адвыклі мы?
Бяссонніцу лаўлю за хвост –
Не ловіцца.
Ад цяжкіх думак ложак, нібы мост,
Ломіцца.
Рань. Золак
Размалёўвае нябёсы, нібы алоўкам.
Як на гарачай плойцы
Нервовыя валокны –
Войкаю…
Ціш… толькі
Выхліпвае сярэдзіна:
За долькай долька
І да болек душа
З’едзена.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ноч. Цемень - Анатоль Кудласевіч