Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спячы яйка-сонца

Спячы яйка-сонца ў печы гарачай,
У кубак наліць лёгкі водар рамонка,
Каменьчык лізнуць з асалодай дзіцячай,
Нібы вінаграда зялёную гронку;
Да вуха прыкласці марскога рапана,
То бок яго хатку, што стала мне цацкай,
Каб ліпень у мароз узгадаць нечакана
І жыць назаўжды поруч з летняй той казкай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Спячы яйка-сонца - Кася Ганчарык