Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты за гэта ужо даруй родненькі наш татка

Ты за гэта ужо даруй родненькі наш татка
Палажылі мы тябе, ды не у тую хатку.
Не у тую хатку, дзе шчабечуць дзеткі,
дзе цянек у садзе, пад ваконцам кветки.
А у тую хатку – дзе няма ваконца, дзе нечутна птушак,
Дзе не пахнуць кветкі і не свеціць сонца.

Горка ведаць, што цябе
З намі ужо не будзе,
Што ляжыш ты у зямлі,
Цісне камень грудзі.
і не трэба там табе ні вады, ні хлеба
Толькі памяць на зямлі, ды душу на неба.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты за гэта ужо даруй родненькі наш татка - Яўгеній Груца