Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да мамы

Мама! Мамачка! Матуля!
Я твой вобраз ў сэрцы тулю.
Па жыцці пад час нягодаў
Ты дарадчык мой заўсёды.

Думкай да цябе звярнуся –
Быццам Богу памалюся.
Адчуваю з тым падтрымку,
Чую: “Будзе добра, сынку”.

(Нас было ў цябе пяцёра.
Хапнула ты з намі гора.
Віця, Коля, Саша, Лена –
Узгадаць мне ўсіх прыемна.
Быў яшчэ і Юра братка,
Ды памёр ён немаўляткам).

З самым першым словам – МАМА
Да грудзей ты нас прымала.
Потым, як мы падрасталі,
МАМАЧКАЙ цябе гукалі.

А затым, узяўшым шлюбы,
Стала нам МАТУЛЕЙ любай.
МАМА! МАМАЧКА! МАТУЛЯ!
Можа бачыш нас адтуля?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Да мамы - Мікола Пасееў