Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я не парушу твой спакой

Я не парушу твой спакой,
бо ты парушыць не дазволіш,
бо ты сваёй не зменіш ролі,
прызначанай табе сям’ёй.

Бо для цябе сям’я – жыццё,
адна яна на першым плане…
Шкада, што на мяне не глянеш
ты з самым цёплым пачуццём.

За кожны позірк гэткі твой
табе дарыў бы я па ружы…
Але я шчасця не парушу.
Я не парушу твой спакой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я не парушу твой спакой - Анатоль Трафімчык