Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Холад. ноч

Холад. ноч. таямніца. крык.
Люты вецер сьмерць навявае.
Побач лес, ваўкалакі, лясьнік.
Нехрышчоныя песьні cьпяваюць.

Толькі чэрці над гэтым усім,
Пасьміхаюцца, душу просяць…
Ёсьць агеньчык ў сэрцы маім,
што й д’ябал мне пазайдросьціць.

Заблішчыць нібы сьветач у начы,
Дасьць надзею братам-беларусам.
Бацькаўшчына перадусім,
Надакучыла жыць прымусам..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Холад. ноч - Мікіта Прыходзька