Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Дзе ж быў Твой народ, мая Радзіма?

Дзе ж быў Твой народ, мая Радзіма?
калі пілавалі ворагі цябе.
забівалі твойго сына…
стаяць на могілках матулі ў журбе.

Чаму маўчалі нашыя мужчыны?
папусціўшы голавы да ног.
пакуль снавалі дзікія дружыны,
Твой, Айчына, разбураючы парог.

Крыжы кругом ды крумкачы-вар’яты.
сцерагуць папусцеўшы бор,
стаяць паўсюль пустыя хаты…
няўжо прайшоў маей Радзімай мор.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзе ж быў Твой народ, мая Радзіма? - Ігар Гайкевіч