Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ЯГАЙЛЫ

(1352(?)-1.06.1434)

…Прад табой крыжакі, як на полі крыжы,
Дзе твой брат, дзе твой сын, дзе твой
бацька ляжыць,
Дзе ляжаць беларусы ў крывавай траве,
Дзе вятры і ваўкі, дзе самота жыве…

Князь глядзіць на траву, нібы ў вечнасць
глядзіць,
І не бачыць, каго тут любіць, каго біць,
Каб Айчына была-у Еўропу вакно,
Каб яе не дзялілі, нібыта віно,
Ні свае, ні чужак, ні касёл, ні царква…

І на замкавых вежах не ўзыдзе трава,
Бо траву наша кроў вымывае, як тло,
Бо ў крыві ёсць цямрэч, бо ў крыві ёсць
святло,
Ад якіх пачынаюцца ноч, светлы дзень…

Прад табой крыжакі, прад табою твой цень,
За табой Беларусь, за табой усе мы,
Нібы кволая рунь пасля доўгай зімы.

23.08.2005

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ЯГАЙЛЫ - Віктар Шніп