Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА АДАМА СТАНКЕВІЧА

(24.12.1891–29.12.1949)

Як канваір, мяцеліца збівае з ног
І замятае, як агонь, крывавы след.
І чорная тайга з дарогай на той свет,
Як страшны сон, які прысніцца толькі мог,
А яваю не стаць, бо ёсць над намі Бог,
Як ёсць заўжды святло ў касцёле і царкве,
Але святар ідзе – вялікі філантроп-
Па мёртвае дарозе ў свой апошні шлях,
І снег, нібыта крыж бялюткі, на плячах
Ляжыць і снег наўкол, нібы другі патоп,
Дзе белы свет з жыццём губляецца ў снягах
І паўстае, нібыта ўдар кувадлы ў лоб,
Каб раптам не ажыў, хто жыць яшчэ хацеў
І верыў, і любіў, і спадзяваўся зноў
Вярнуцца ў родны край, дзе светла ад
дажджоў,
Як ад малітвы…

3.02.2005

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА АДАМА СТАНКЕВІЧА - Віктар Шніп