Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ФРАНЦІШКА АЛЯХНОВІЧА

(9.03.1883–3.03.1944)

У Вільні ёсць твая магіла,
Але-у ёй цябе няма.
Айчына, дзе дзіця згубіла?..
…Зноў вінаватая зіма,
Вайны пажар і мы з табою,
Што ля пустой магілы зноў
Стаім, як свечкі, і журбою,
Нібы агнём, сваю любоў
Высвечваем. Цябе ж няма,
Але ты ёсць, як ёсць магіла,
Як ёсць Айчына, ёсць турма
І воля, што цябе любіла
І ты любіў, так, як тварыў
Наш свет, дзе нам з табою
Ёсць месца, як траве ў двары
Халоднай, ды сваёй вясною,
Што прыйдзе зноў, як мы прыйшлі
У Вільні да тваёй магілы…

4.08. 2005

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ФРАНЦІШКА АЛЯХНОВІЧА - Віктар Шніп