Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА МАКСІМА ТАНКА

(17.09.1912– 7.08.1995)

У Максіма была, як няволя, Радзіма,
Але тая няволя любіла Максіма,
А Максім Нарачанскія сосны любіў,
Быццам гліну, з якой гэты свет сатварыў
Наш пан Бог, для якога сягоння ўсе мы,
Як праталіны ў снезе сусветнай зімы…

Ад Максіма для нас засталася Радзіма,
Без якой аніхто тут не ўспомніць Максіма…

14.06.2003

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш БАЛАДА МАКСІМА ТАНКА - Віктар Шніп
«